Index » Reference books » Repressed Orthodox clergymen and priests of Belarus, 1917-1967. Vol. I » Том I » АЎДУЕЎСКІ (АВДУЕВСКИЙ) Павел Нілавіч
[1875, в. Пустынкі Сенненскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Сенненскі р-н Віцебскай вобл. — 31.3.1933, Магілёў, турма НКВД]. Беларус. З сям’і царкоўнаслужыцеля. Скончыў духоўную семінарыю. Да арышту настаяцель Спаса-Праабражэнскай царквы ў мяст. Хоцімск Клімавіцкага пав. Магілёўскай губ., цяпер райцэнтр Магілёўскай вобл. Арыштаваны 26.12.1932. Праходзіў па адной справе з актыўнымі прыхаджанамі Сямёнам Кноразавым (н. ў 1895), Іванам Міхаленкам (1904), Фёдарам Міхаленкам (1891), Нікіфарам Петрачковым (1904), Іосіфам Рудніцкім (1874), Пятром Свідзерскім (1889), Максімам Шандрыкавым (1880). Асуджаны 23.3.1933 калегіяй АДПУ за «антысавецкую агітацыю» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 16.1.1989. Групавая справа А. і інш. № 10672 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
Кр.: БНДЦЭД.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.