Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том I  » АЎДУЕЎСКІ (АВДУЕВСКИЙ) Павел Нілавіч 

АЎДУЕЎСКІ (АВДУЕВСКИЙ) Павел Нілавіч

[1875, в. Пустынкі Сенненскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Сенненскі р-н Віцебскай вобл. — 31.3.1933, Магілёў, турма НКВД]. Беларус. З сям’і царкоўнаслужыцеля. Скончыў духоўную семінарыю. Да арышту настаяцель Спаса-Праабражэнскай царквы ў мяст. Хоцімск Клімавіцкага пав. Магілёўскай губ., цяпер райцэнтр Магілёўскай вобл. Арыштаваны 26.12.1932. Праходзіў па адной справе з актыўнымі прыхаджанамі Сямёнам Кноразавым (н. ў 1895), Іванам Міхаленкам (1904), Фёдарам Міхаленкам (1891), Нікіфарам Петрачковым (1904), Іосіфам Рудніцкім (1874), Пятром Свідзерскім (1889), Максімам Шандрыкавым (1880). Асуджаны 23.3.1933 калегіяй АДПУ за «антысавецкую агітацыю» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 16.1.1989. Групавая справа А. і інш. № 10672 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.

Кр.: БНДЦЭД.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".