Index » Reference books » Repressed Orthodox clergymen and priests of Belarus, 1917-1967. Vol. I » Том I » АСМАЛОЎСКІ (ОСМОЛОВСКИЙ) Мітрафан Грыгор’евіч
[1866, в. Студзянец Клімавіцкага пав. Магілёўскай губ., цяпер Смаленская вобл., Расія — ?]. Рускі. З мяшчанскай сям’і. Скончыў духоўную семінарыю (?), рукапаложаны ў іерэя. У 1910-я г. настаяцель Свята-Духавай царквы мяст. Хатовіж Клімавіцкага пав. Магілёўскай губ., цяпер вёска Клімавіцкага р-на Магілёўскай вобл. Арыштаваны 2.9.1937 у Слаўгарадзе, цяпер райцэнтр Магілёўскай вобл. Асуджаны тройкай НКВД 5.11.1937 за «антысавецкую агітацыю і прапаганду» да 10 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны Вярхоўным судом БССР 13.4.1993. Групавая справа А. і інш. № 11802-п захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
Кр.: Памятная книжка Могилевской губернии; БНДЦЭД.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.