Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том I  » АСМАЛОЎСКІ (ОСМОЛОВСКИЙ) Мітрафан Грыгор’евіч 

АСМАЛОЎСКІ (ОСМОЛОВСКИЙ) Мітрафан Грыгор’евіч

[1866, в. Студзянец Клімавіцкага пав. Магілёўскай губ., цяпер Смаленская вобл., Расія — ?]. Рускі. З мяшчанскай сям’і. Скончыў духоўную семінарыю (?), рукапаложаны ў іерэя. У 1910-я г. настаяцель Свята-Духавай царквы мяст. Хатовіж Клімавіцкага пав. Магілёўскай губ., цяпер вёска Клімавіцкага р-на Магілёўскай вобл. Арыштаваны 2.9.1937 у Слаўгарадзе, цяпер райцэнтр Магілёўскай вобл. Асуджаны тройкай НКВД 5.11.1937 за «антысавецкую агітацыю і прапаганду» да 10 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны Вярхоўным судом БССР 13.4.1993. Групавая справа А. і інш. № 11802-п захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.

Кр.: Памятная книжка Могилевской губернии; БНДЦЭД.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".