Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Repressed Orthodox clergymen and priests of Belarus, 1917-1967. Vol. I

Index » Reference books  » Repressed Orthodox clergymen and priests of Belarus, 1917-1967. Vol. I  » Том I  » АДАМОВІЧ (АДАМОВИЧ) Канстанцін Сцяпанавіч 

АДАМОВІЧ (АДАМОВИЧ) Канстанцін Сцяпанавіч

[?, в. Багданава Мінскага пав., цяпер Валожынскі р-н Мінскай вобл. — сак. 1933 (?), Магілёў, турма НКВД]. Беларус. З сялянскай сям’і. Да арышту дыякан Свята-Троіцкай царквы в. Цялуша Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер Бабруйскі р-н Магілёўскай вобл. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 29.12.1932. Праходзіў па адной справе з  актыўнымі прыхаджанамі Іосіфам Бурым (1895), Мікалаем Дудалем (н. ў 1891), Сяргеем Дудалем (1891), Тарасам Лаўрыновічам (1896), Яфімам Ступенем (1882). Асуджаны 5.3.1933 (?) калегіяй АДПУ за «ўдзел у контррэвалюцыйнай кулацка-папоўскай арганізацыі» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны 27.5.1960 судовай калегіяй Вярхоўнага суда БССР. Групавая справа А. і інш. № 7131-сн захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.

Кр.: БНДЦЭД.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"