Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том I  » АДАМОВІЧ (АДАМОВИЧ) Канстанцін Сцяпанавіч 

АДАМОВІЧ (АДАМОВИЧ) Канстанцін Сцяпанавіч

[?, в. Багданава Мінскага пав., цяпер Валожынскі р-н Мінскай вобл. — сак. 1933 (?), Магілёў, турма НКВД]. Беларус. З сялянскай сям’і. Да арышту дыякан Свята-Троіцкай царквы в. Цялуша Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер Бабруйскі р-н Магілёўскай вобл. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 29.12.1932. Праходзіў па адной справе з  актыўнымі прыхаджанамі Іосіфам Бурым (1895), Мікалаем Дудалем (н. ў 1891), Сяргеем Дудалем (1891), Тарасам Лаўрыновічам (1896), Яфімам Ступенем (1882). Асуджаны 5.3.1933 (?) калегіяй АДПУ за «ўдзел у контррэвалюцыйнай кулацка-папоўскай арганізацыі» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны 27.5.1960 судовай калегіяй Вярхоўнага суда БССР. Групавая справа А. і інш. № 7131-сн захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.

Кр.: БНДЦЭД.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".