Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » САВІЦКІ Іван Васілевіч 

САВІЦКІ Іван Васілевіч

[студз. 1893, в. Цётча Лепельскага пав. Віцебскай губ., цяпер Ушацкі р-н Віцебскай вобл. — 28.9.1937, ?, НКВД], навуковец. З сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Да арышту навуковы супрацоўнік БелАН. Быў жанаты, гадаваў дваіх дзяцей. Арыштаваны ў Мінску 18.7.1930. Асуджаны калегіяй АДПУ 10.4.1931 за «антысавецкую агітацыю» да 5 гадоў пазбаўлення волі. Зноў арыштаваны і 28.9.1937 «тройкай» НКВД прыгавораны да ВМП (архіўная справа № 673004 КДБ СССР). Расстраляны. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда БССР 15.11.1957. Першая справа С. і іншых № 20951-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"