Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » САВІЦКІ Іван Васілевіч
[студз. 1893, в. Цётча Лепельскага пав. Віцебскай губ., цяпер Ушацкі р-н Віцебскай вобл. — 28.9.1937, ?, НКВД], навуковец. З сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Да арышту навуковы супрацоўнік БелАН. Быў жанаты, гадаваў дваіх дзяцей. Арыштаваны ў Мінску 18.7.1930. Асуджаны калегіяй АДПУ 10.4.1931 за «антысавецкую агітацыю» да 5 гадоў пазбаўлення волі. Зноў арыштаваны і 28.9.1937 «тройкай» НКВД прыгавораны да ВМП (архіўная справа № 673004 КДБ СССР). Расстраляны. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда БССР 15.11.1957. Першая справа С. і іншых № 20951-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.