Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » РУБІН Анатоль Пінхусавіч
[н. 1928, Мінск], педагог. З яўрэйскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. У 1950-я г. выкладчык фізкультуры Беларускага політэхнічнага інстытута. Паводле сведчання следства, на Маскоўскім маладзёжным фестывалі 1957 Р. атрымаў ад «ізраільскай дэлегацыі брашуру, сустракаўся з супрацоўнікамі замежных пасольстваў і замежнымі турыстамі. На працягу 1957—58 разам з Я.Хейфіцам і Г.Ясялевічам абмяркоўваў палітыку савецкага ўрада ў адносінах да яўрэяў». Арыштаваны 8.12.1958 у Мінску па адрасе: Праезны зав., д. 3, кв. 8. Асуджаны 29.4.1959 паводле артыкула «антысавецкая агітацыя і прапаганда» да 6 месяцаў ППК. Рэабілітаваны судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда СССР 20 або 30 снеж. 1964. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа Р. № 19121-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр.: ДА РФ. Ф. 8131, воп. 31, спр. 85052; Ф. 9474, воп. 41, спр. 3087; НАРБ, ІКР.
Літ.: 580, с. 521—522.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.