Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » РУБІН Анатоль Пінхусавіч 

РУБІН Анатоль Пінхусавіч

[н. 1928, Мінск], педагог. З яўрэйскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. У 1950-я г. выкладчык фізкультуры Беларускага політэхнічнага інстытута. Паводле сведчання следства, на Маскоўскім маладзёжным фестывалі 1957 Р. атрымаў ад «ізраільскай дэлегацыі брашуру, сустракаўся з супрацоўнікамі замежных пасольстваў і замежнымі турыстамі. На працягу 1957—58 разам з Я.Хейфіцам і Г.Ясялевічам абмяркоўваў палітыку савецкага ўрада ў адносінах да яўрэяў». Арыштаваны 8.12.1958 у Мінску па адрасе: Праезны зав., д. 3, кв. 8. Асуджаны 29.4.1959 паводле артыкула «антысавецкая агітацыя і прапаганда» да 6 месяцаў ППК. Рэабілітаваны судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда СССР 20 або 30 снеж. 1964. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа Р. № 19121-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр.: ДА РФ. Ф. 8131, воп. 31, спр. 85052; Ф. 9474, воп. 41, спр. 3087; НАРБ, ІКР.

Літ.: 580, с. 521—522.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".