Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » СТЭЛЬМАХ Валянціна Лук’янаўна
[н. 1915, в. Вядзернікі, цяпер Валожынскі р-н Мінскай вобл.], член баптысцка-пяцідзесятніцкай царквы. З сялянскай сям’і. У снеж. 1952 і сак. 1953 напісала два лісты ў ваенную пракуратуру і начальніку абл. ўпраўлення МДБ з крытыкай кіраўнікоў КПСС і ўрада; выказвала незадаволенасць савецкім ладам і асабліва калектывізацыяй. Паводле дадзеных следства, з 1938 захоўвала і чытала рэлігійную літаратуру на польскай мове. Арыштавана 2.4.1953 у в. Дамінава былога Радашковіцкага р-на Мінскай вобл. Асуджана 13 або 15 мая 1953 за «антысавецкую агітацыю і прапаганду». 18.9.1954 справа С. перакваліфікавана з паніжэннем тэрміну зняволення. Этапавана ў Пячорскі (былы Паўночна-чыгуначны) канцлагер МУС Комі АССР. Вызвалена 23.6.1956. Рэабілітавана пракуратурай СССР 16.5.1991. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа С. № 31737-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр.: ДА РФ. Ф. 8131, воп. 31, спр. 49135; Ф. 9474, воп. 40, спр. 1069; НАРБ, ІКР.
Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.
Літ.: 5810, с. 108.
[From the book: vol. III, book 2, p. 323]
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.