Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » СТЭЛЬМАХ Валянціна Лук’янаўна 

СТЭЛЬМАХ Валянціна Лук’янаўна

[н. 1915, в. Вядзернікі, цяпер Валожынскі р-н Мінскай вобл.], член баптысцка-пяцідзесятніцкай царквы. З сялянскай сям’і. У снеж. 1952 і сак. 1953 напісала два лісты ў ваенную пракуратуру і начальніку абл. ўпраўлення МДБ з крытыкай кіраўнікоў КПСС і ўрада; выказвала незадаволенасць савецкім ладам і асабліва калектывізацыяй. Паводле дадзеных следства, з 1938 захоўвала і чытала рэлігійную літаратуру на польскай мове. Арыштавана 2.4.1953 у в. Дамінава былога Радашковіцкага р-на Мінскай вобл. Асуджана 13 або 15 мая 1953 за «антысавецкую агітацыю і прапаганду». 18.9.1954 справа С. перакваліфікавана з паніжэннем тэрміну зняволення. Этапавана ў Пячорскі (былы Паўночна-чыгуначны) канцлагер МУС Комі АССР. Вызвалена 23.6.1956. Рэабілітавана пракуратурай СССР 16.5.1991. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа С. № 31737-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр.: ДА РФ. Ф. 8131, воп. 31, спр. 49135; Ф. 9474, воп. 40, спр. 1069; НАРБ, ІКР.

Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.

Літ.: 5810, с. 108.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".