Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » СЕМЯНЯКА Уладзімір Іванавіч 

СЕМЯНЯКА Уладзімір Іванавіч

[лют. 1896, в. Азёры Гродзенскага пав., цяпер Гродзенскі р-н — ?], фотакарэспандэнт. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў у газ. «Калгаснік Беларусі». Арыштаваны 16.3.1933 у Мінску па адрасе: вул. Інтэрнацыянальная, д. 14, кв. 3. Асуджаны паводле пастановы калегіі АДПУ 28.4.1933 за «антысавецкую дзейнасць» да 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай БССР 21.7.1989. Асабовая справа С. № 31378-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"