Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » МАСТКОЎ Майсей Маркавіч
[жн. 1888, Мінск — ?], педагог, навуковец. З мяшчанскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту выкладчык Мінскага хіміка-тэхналагічнага інстытута, кансультант Дзяржплана БССР. Быў жанаты, гадаваў дваіх дзяцей. Арыштаваны 22.2.1931 у Мінску па адрасе: вул. Гандлёвая, д. 18, кв. 15. Асуджаны паводле пастановы калегіі АДПУ СССР 23.7.1931 за «шкодніцтва і антысавецкую дзейнасць» да 5 гадоў папраўча-працоўных лагераў (заменены на ссылку). Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай БССР 20.10.1989. Асабовая справа М. № 30690-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
[From the book: vol. III, book 2, pp. 94–95]
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.