Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » МАСТКОЎ Майсей Маркавіч 

МАСТКОЎ Майсей Маркавіч

[жн. 1888, Мінск — ?], педагог, навуковец. З мяшчанскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту выкладчык Мінскага хіміка-тэхналагічнага інстытута, кансультант Дзяржплана БССР. Быў жанаты, гадаваў дваіх дзяцей. Арыштаваны 22.2.1931 у Мінску па адрасе: вул. Гандлёвая, д. 18, кв. 15. Асуджаны паводле пастановы калегіі АДПУ СССР 23.7.1931 за «шкодніцтва і антысавецкую дзейнасць» да 5 гадоў папраўча-працоўных лагераў (заменены на ссылку). Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай БССР 20.10.1989. Асабовая справа М. № 30690-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".