Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » СТРАХОВІЧ Аркадзь Мікалаевіч 

СТРАХОВІЧ Аркадзь Мікалаевіч

[6.1.1902, в. Вольніца Бабруйскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Глускі р-н Магілёўскай вобл. — 8.1.1938, Мінск, НКВД], артыст. З сям’і святара. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Спяваў у хоры Беларускай дзяржаўнай філармоніі. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 19.11.1937 у Мінску па адрасе: вул. Старажоўская, д. 38, кв. 4. Асуджаны паводле пастановы калегіі АДПУ СССР 27.12.1937 як «агент польскай разведкі, член «ПАВ» і за «службу ў арміі белапалякаў» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 14.10.1957. Асабовая справа С. № 10944-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"