Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » СТРАХОВІЧ Аркадзь Мікалаевіч
[6.1.1902, в. Вольніца Бабруйскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Глускі р-н Магілёўскай вобл. — 8.1.1938, Мінск, НКВД], артыст. З сям’і святара. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Спяваў у хоры Беларускай дзяржаўнай філармоніі. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 19.11.1937 у Мінску па адрасе: вул. Старажоўская, д. 38, кв. 4. Асуджаны паводле пастановы калегіі АДПУ СССР 27.12.1937 як «агент польскай разведкі, член «ПАВ» і за «службу ў арміі белапалякаў» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 14.10.1957. Асабовая справа С. № 10944-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
[Паводле кнігі: т. III, кн. 2, с. 317]
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.