Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » ЧОРНАЯ Соф’я Абрамаўна 

ЧОРНАЯ Соф’я Абрамаўна

[4.4.1903, мяст. Манастырышча Кіеўскай губ., цяпер Украіна — ?], работнік культуры. З сям’і службоўца. Падчас арышту кансультант па дзіцячай літаратуры наркамата асветы БССР. Выйшла замуж, гадавала дзіця. Арыштавана 5.9.1937 у Мінску на вул. К.Маркса. Асуджана асобай нарадай пры НКВД 16.5.1938 як «жонка ворага народа» да 8 гадоў ППК. Этапавана ў Багаслаўскі канцлагер Свярдлоўскай вобл. Вызвалена 6.2.1943. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана ваенным трыбуналам БВА 5.7.1956. Асабовая справа Ч. № 6654-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"