Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » ЧОРНАЯ Соф’я Абрамаўна
[4.4.1903, мяст. Манастырышча Кіеўскай губ., цяпер Украіна — ?], работнік культуры. З сям’і службоўца. Падчас арышту кансультант па дзіцячай літаратуры наркамата асветы БССР. Выйшла замуж, гадавала дзіця. Арыштавана 5.9.1937 у Мінску на вул. К.Маркса. Асуджана асобай нарадай пры НКВД 16.5.1938 як «жонка ворага народа» да 8 гадоў ППК. Этапавана ў Багаслаўскі канцлагер Свярдлоўскай вобл. Вызвалена 6.2.1943. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана ваенным трыбуналам БВА 5.7.1956. Асабовая справа Ч. № 6654-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.