Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » СТУМБУР Вальдэмар Давыдавіч 

СТУМБУР Вальдэмар Давыдавіч

[30.7.1899, маёнтак Калны Рыжскага пав. Ліфляндскай губ., цяпер Латвія — 2.7.1938, Мінск, турма НКВД], педагог. З латышскай сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю або сярэднюю спецыяльную адукацыю. Уступіў у ВКП(б). Падчас арышту старшы выкладчык ваеннай вучэбнай часткі Беларускага політэхнічнага інстытута. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 16.12.1937 у Мінску па адрасе: вул. Пушкіна, д. 55-а, пакой 12 (інтэрнат інстытута). Асуджаны 2.7.1938 тройкай НКВД як «удзельнік ваенна-фашысцкай змовы» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 15.12.1966 калегіяй Вярхоўнага суда СССР. Асабовая справа С. № 19639-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"