Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » СТУМБУР Вальдэмар Давыдавіч
[30.7.1899, маёнтак Калны Рыжскага пав. Ліфляндскай губ., цяпер Латвія — 2.7.1938, Мінск, турма НКВД], педагог. З латышскай сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю або сярэднюю спецыяльную адукацыю. Уступіў у ВКП(б). Падчас арышту старшы выкладчык ваеннай вучэбнай часткі Беларускага політэхнічнага інстытута. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 16.12.1937 у Мінску па адрасе: вул. Пушкіна, д. 55-а, пакой 12 (інтэрнат інстытута). Асуджаны 2.7.1938 тройкай НКВД як «удзельнік ваенна-фашысцкай змовы» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 15.12.1966 калегіяй Вярхоўнага суда СССР. Асабовая справа С. № 19639-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
[Паводле кнігі: т. III, кн. 2, с. 322–323]
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.