Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » ПУГАЧОЎ Сцяпан Фёдаравіч
[30.12.1904, мяст. Свіслач Гродзенскага пав., цяпер райцэнтр Гродзенскай вобл. — 28.6.1938, Мінск, НКВД], навуковец. З сям’і рабочага. Атрымаў вышэйшую адукацыю. У 1926 уступіў у ВКП(б). Працаваў сакратаром Свіслацкага райкама камсамола. Падчас арышту навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі партыі пры ЦК КП(б)Б. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 6.12.1938 у Мінску па адрасе: вул. К.Маркса, д. 34, кв. 10. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 28.6.1938 як «член трацкісцкай арганізацыі» і за «шкодніцкую работу, падрыхтоўку да тэрору» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 15.12.1956. Асабовая справа П. № 9885-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.