Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » ПУГАЧОЎ Сцяпан Фёдаравіч 

ПУГАЧОЎ Сцяпан Фёдаравіч

[30.12.1904, мяст. Свіслач Гродзенскага пав., цяпер райцэнтр Гродзенскай вобл. — 28.6.1938, Мінск, НКВД], навуковец. З сям’і рабочага. Атрымаў вышэйшую адукацыю. У 1926 уступіў у ВКП(б). Працаваў сакратаром Свіслацкага райкама камсамола. Падчас арышту навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі партыі пры ЦК КП(б)Б. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 6.12.1938 у Мінску па адрасе: вул. К.Маркса, д. 34, кв. 10. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 28.6.1938 як «член трацкісцкай арганізацыі» і за «шкодніцкую работу, падрыхтоўку да тэрору» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 15.12.1956. Асабовая справа П. № 9885-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".