Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » ПРЫШЧЭПЧЫК Аляксандр Рыгоравіч
[27.6.1893, в. Вомельна Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Пухавіцкі р-н Мінскай вобл. — 23.8.1942, Саратаў, НКВД], службовец. З сялянскай сям’і. Меў незакончаную вышэйшую адукацыю. Падчас арышту сакратар-кансультант ва Упраўленні справамі СНК БССР. Арыштаваны 18.7.1930 у Мінску. Асуджаны паводле пастановы калегіі АДПУ СССР 10.4.1931 за «антысавецкую агітацыю, шкодніцтва» да 5 гадоў пазбаўлення волі. Пакаранне адбываў у Вольску Саратаўскай вобл. Вызвалены 26.2.1935. 11.10.1937 «тройкай» НКВД Саратаўскай вобл. асуджаны да 10 гадоў працоўна-папраўчых работ. Этапаваны ў Сібірскі канцлагер НКВД Новасібірскай вобл. Загінуў у зняволенні. Рэабілітаваны судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР 15.11.1957. Групавая справа П. і іншых №20951-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.