Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » ПРЫШЧЭПЧЫК Аляксандр Рыгоравіч 

ПРЫШЧЭПЧЫК Аляксандр Рыгоравіч

[27.6.1893, в. Вомельна Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Пухавіцкі р-н Мінскай вобл. — 23.8.1942, Саратаў, НКВД], службовец. З сялянскай сям’і. Меў незакончаную вышэйшую адукацыю. Падчас арышту сакратар-кансультант ва Упраўленні справамі СНК БССР. Арыштаваны 18.7.1930 у Мінску. Асуджаны паводле пастановы калегіі АДПУ СССР 10.4.1931 за «антысавецкую агітацыю, шкодніцтва» да 5 гадоў пазбаўлення волі. Пакаранне адбываў у Вольску Саратаўскай вобл. Вызвалены 26.2.1935. 11.10.1937 «тройкай» НКВД Саратаўскай вобл. асуджаны да 10 гадоў працоўна-папраўчых работ. Этапаваны ў Сібірскі канцлагер НКВД Новасібірскай вобл. Загінуў у зняволенні. Рэабілітаваны судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР 15.11.1957. Групавая справа П. і іншых №20951-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".