Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » СЯРГЕЕЎ Аляксандр Міхайлавіч
[27.5.1898, в. Уты (?) Смаленскай губ., цяпер Смаленская вобл., Расія — 29.10.1938, ГУЛАГ], навуковец. З сям’і службоўца. Атрымаў вышэйшую адукацыю. У 1930-я г. нам. дырэктара па навуковай рабоце Беларускай даследчай станцыі жывёлагадоўлі. Быў жанаты, гадаваў дваіх дзяцей. Арыштаваны 27.9.1937 у саўгасе імя Будзённага (каля Мінска). Асуджаны пазасудовым органам НКВД 28.6.1938 як «актыўны член тэрарыстычна-шкодніцкай арганізацыі» да 15 гадоў ППК і 5 гадоў пазбаўлення правоў з канфіскацыяй маёмасці. Этапаваны ў Паўночна-Усходні канцлагер НКВД Хабараўскага краю (Магадан, бухта Нагаева). Загінуў у зняволенні. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 25.6.1957. Асабовая справа С. № 10535-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
[From the book: vol. III, book 2, pp. 344–345]
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.