Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » СЯРГЕЕЎ Аляксандр Міхайлавіч 

СЯРГЕЕЎ Аляксандр Міхайлавіч

[27.5.1898, в. Уты (?) Смаленскай губ., цяпер Смаленская вобл., Расія — 29.10.1938, ГУЛАГ], навуковец. З сям’і службоўца. Атрымаў вышэйшую адукацыю. У 1930-я г. нам. дырэктара па навуковай рабоце Беларускай даследчай станцыі жывёлагадоўлі. Быў жанаты, гадаваў дваіх дзяцей. Арыштаваны 27.9.1937 у саўгасе імя Будзённага (каля Мінска). Асуджаны пазасудовым органам НКВД 28.6.1938 як «актыўны член тэрарыстычна-шкодніцкай арганізацыі» да 15 гадоў ППК і 5 гадоў пазбаўлення правоў з канфіскацыяй маёмасці. Этапаваны ў Паўночна-Усходні канцлагер НКВД Хабараўскага краю (Магадан, бухта Нагаева). Загінуў у зняволенні. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 25.6.1957. Асабовая справа С. № 10535-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".