Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » НАРКЕВІЧ Георгій Лявонцевіч 

НАРКЕВІЧ Георгій Лявонцевіч

[26.11.1893, в. Ліпава (?) Рэчыцкага пав. Магілёўскай губ., цяпер Рэчыцкі р-н Гомельскай вобл. — ?], педагог. З сям’і святара. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту выкладчык Магілёўскага педагагічнага інстытута. Быў жанаты, гадаваў сына. Арыштаваны 14.7.1937. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 26.3.1938 як «член контррэвалюцыйнай фашысцкай арганізацыі» да 6 гадоў ППК. Рэабілітаваны судовай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 26.1.1940. Вызвалены 4.4.1940. Асабовая справа Н. № № 5189 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"