Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » НАРКЕВІЧ Георгій Лявонцевіч
[26.11.1893, в. Ліпава (?) Рэчыцкага пав. Магілёўскай губ., цяпер Рэчыцкі р-н Гомельскай вобл. — ?], педагог. З сям’і святара. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту выкладчык Магілёўскага педагагічнага інстытута. Быў жанаты, гадаваў сына. Арыштаваны 14.7.1937. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 26.3.1938 як «член контррэвалюцыйнай фашысцкай арганізацыі» да 6 гадоў ППК. Рэабілітаваны судовай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 26.1.1940. Вызвалены 4.4.1940. Асабовая справа Н. № № 5189 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.