Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » ПІКУЛІК Алена Сцяпанаўна 

ПІКУЛІК Алена Сцяпанаўна

[25.10.1905, в. Маторава Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Пухавіцкі р-н Мінскай вобл. — ?], педагог, жонка Вадзіма Бакшэвіча. З сялянскай сям’і. Атрымала вышэйшую адукацыю. Працавала ў Мінскім палацы піянераў. Выйшла замуж, гадавала дваіх дзяцей. Арыштавана 5.11.1937 у Мінску па адрасе: вул. Новамясніцкая, д. 16, кв. 7. Асуджана 28.11.1937 асобай нарадай пры НКВД як «жонка здрадніка радзімы, прыгаворанага да ВМП у 1937» да 8 гадоў ППК. Этапавана ў Карагандзінскі канцлагер НКВД Казахскай ССР. Вызвалена 5.11.1945. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана трыбуналам БВА 17.1.1956. Асабовая справа П. № 6302-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"