Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » ПІКУЛІК Алена Сцяпанаўна
[25.10.1905, в. Маторава Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Пухавіцкі р-н Мінскай вобл. — ?], педагог, жонка Вадзіма Бакшэвіча. З сялянскай сям’і. Атрымала вышэйшую адукацыю. Працавала ў Мінскім палацы піянераў. Выйшла замуж, гадавала дваіх дзяцей. Арыштавана 5.11.1937 у Мінску па адрасе: вул. Новамясніцкая, д. 16, кв. 7. Асуджана 28.11.1937 асобай нарадай пры НКВД як «жонка здрадніка радзімы, прыгаворанага да ВМП у 1937» да 8 гадоў ППК. Этапавана ў Карагандзінскі канцлагер НКВД Казахскай ССР. Вызвалена 5.11.1945. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана трыбуналам БВА 17.1.1956. Асабовая справа П. № 6302-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.
[Паводле кнігі: т. III, кн. 2, с. 178–179]
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.