Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » СТАНКЕВІЧ Станіслаў Антонавіч 

СТАНКЕВІЧ Станіслаў Антонавіч

[24.5.1914, Нясвіж Мінскай губ., цяпер Мінская вобл. — ?], мастак. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Працаваў ва ўласнай майстэрні. Арыштаваны 20.10.1939 у Нясвіжы па адрасе: вул. Альбееўская, д. 25. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 29.11.1940 за «актыўную барацьбу супраць рэвалюцыйнага руху» да 8 гадоў ППК. Этапаваны ў Анежскі канцлагер Архангельскай вобл. Вызвалены 22.10.1941. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай БССР 21.6.1989. Асабовая справа С. № 26770-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"