Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » СТАНКЕВІЧ Станіслаў Антонавіч
[24.5.1914, Нясвіж Мінскай губ., цяпер Мінская вобл. — ?], мастак. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Працаваў ва ўласнай майстэрні. Арыштаваны 20.10.1939 у Нясвіжы па адрасе: вул. Альбееўская, д. 25. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 29.11.1940 за «актыўную барацьбу супраць рэвалюцыйнага руху» да 8 гадоў ППК. Этапаваны ў Анежскі канцлагер Архангельскай вобл. Вызвалены 22.10.1941. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай БССР 21.6.1989. Асабовая справа С. № 26770-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
[Паводле кнігі: т. III, кн. 2, с. 308]
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.