Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » ЭПШТЭЙН Алена Лазараўна
[21.5.1894, Пулавы Люблінскай губ., цяпер Люблінскае ваяв., Польшча — ?], журналістка. Скончыла сярэднюю школу. У 1920 санітарка ў дзеючай Чырвонай арміі. Уступіла ў ВКП(б). Да арышту працавала на мінскай фабрыцы «Камунарка». Была замужам, гадавала дзіця. Арыштавана 22.5.1938 у Мінску па адрасе: вул. Савецкая, д. 63, кв. 2. Асуджана 5.8.1939 «тройкай» НКВД як «сябра ПАВ» і за «шпіянаж на карысць польскіх разведвальных органаў» да 5 гадоў пазбаўлення волі. У 1947 выслана ў Краснаярскі край, потым у Караганду. У канцы 1949 — пачатку 1950 тэрмін быў працягнуты. Канчаткова вызвалілася 14.6.1954. Рэабілітавана ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда БССР 21.9.1955. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа Э. № 5698-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.