Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » ЭПШТЭЙН Алена Лазараўна 

ЭПШТЭЙН Алена Лазараўна

[21.5.1894, Пулавы Люблінскай губ., цяпер Люблінскае ваяв., Польшча — ?], журналістка. Скончыла сярэднюю школу. У 1920 санітарка ў дзеючай Чырвонай арміі. Уступіла ў ВКП(б). Да арышту працавала на мінскай фабрыцы «Камунарка». Была замужам, гадавала дзіця. Арыштавана 22.5.1938 у Мінску па адрасе: вул. Савецкая, д. 63, кв. 2. Асуджана 5.8.1939 «тройкай» НКВД як «сябра ПАВ» і за «шпіянаж на карысць польскіх разведвальных органаў» да 5 гадоў пазбаўлення волі. У 1947 выслана ў Краснаярскі край, потым у Караганду. У канцы 1949 — пачатку 1950 тэрмін быў працягнуты. Канчаткова вызвалілася 14.6.1954. Рэабілітавана ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда БССР 21.9.1955. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа Э. № 5698-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".