Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » РЫНЕЙСКІ Анатоль Іосіфавіч
[21.2.1902, Бабруйск Магілёўскай губ., цяпер райцэнтр Магілёўскай вобл. — ?], навуковец, педагог. З сям’і службоўца. Меў незакончаную вышэйшую адукацыю. Працаваў настаўнікам фізкультуры ў адной з Мінскіх СШ. Арыштаваны 14.5.1925 у Мінску па адрасе: вул. Новасерпухаўская, д. 10, кв. 2. Асуджаны 10.7.1925 паводле пастановы калегіі АДПУ за «захоўванне антысавецкай бела-эсэраўскай літаратуры і не зарэгістраванага нагана» да 3 гадоў пазбаўлення волі. Этапаваны ў Кіраўскую вобл. Вызваліўся, вярнуўся на радзіму. Працаваў навуковым супрацоўнікам у Беларускім дзяржаўным музеі. Зноў арыштаваны 18.10.1933 у Мінску. Асуджаны 20.1.1934 за «шпіёнскую і антысавецкую дзейнасць» да 3 гадоў пазбаўлення волі. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны па першай справе пракуратурай Беларусі 23.6.1992, па другой трыбуналам БВА 17.7.1961. Асабовыя справы Р. № 34146-с (з фотаздымкам) і № 17157-с захоўваюцца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.