Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » РЫНЕЙСКІ Анатоль Іосіфавіч 

РЫНЕЙСКІ Анатоль Іосіфавіч

[21.2.1902, Бабруйск Магілёўскай губ., цяпер райцэнтр Магілёўскай вобл. — ?], навуковец, педагог. З сям’і службоўца. Меў незакончаную вышэйшую адукацыю. Працаваў настаўнікам фізкультуры ў адной з Мінскіх СШ. Арыштаваны 14.5.1925 у Мінску па адрасе: вул. Новасерпухаўская, д. 10, кв. 2. Асуджаны 10.7.1925 паводле пастановы калегіі АДПУ за «захоўванне антысавецкай бела-эсэраўскай літаратуры і не зарэгістраванага нагана» да 3 гадоў пазбаўлення волі. Этапаваны ў Кіраўскую вобл. Вызваліўся, вярнуўся на радзіму. Працаваў навуковым супрацоўнікам у Беларускім дзяржаўным музеі. Зноў арыштаваны 18.10.1933 у Мінску. Асуджаны 20.1.1934 за «шпіёнскую і антысавецкую дзейнасць» да 3 гадоў пазбаўлення волі. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны па першай справе пракуратурай Беларусі 23.6.1992, па другой трыбуналам БВА 17.7.1961. Асабовыя справы Р. № 34146-с (з фотаздымкам) і № 17157-с захоўваюцца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".