Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » СМАНЦЭР Міхаіл Мартынавіч 

СМАНЦЭР Міхаіл Мартынавіч

[1928, в. Вялікая Слабада Крупскага р-на — ?], навучэнец. З сялянскай сям’і. У час 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі, вучыўся ў школе. Арыштаваны 27.6.1947 у в. Вялікая Слабада Крупскага р-на. Асуджаны 30.10.1947 за «службу ў войсках СС» і як «член СБМ» да 10 гадоў ППК і 5 гадоў пазбаўлення правоў. Этапаваны ў Дубраўны канцлагер МДБ Мардоўскай АССР. Вызвалены 3.7.1956. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны прэзідыумам Мінскага абл. суда 28.9.1962. Асабовая справа С. № 17925-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"