Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » СМАНЦЭР Міхаіл Мартынавіч
[1928, в. Вялікая Слабада Крупскага р-на — ?], навучэнец. З сялянскай сям’і. У час 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі, вучыўся ў школе. Арыштаваны 27.6.1947 у в. Вялікая Слабада Крупскага р-на. Асуджаны 30.10.1947 за «службу ў войсках СС» і як «член СБМ» да 10 гадоў ППК і 5 гадоў пазбаўлення правоў. Этапаваны ў Дубраўны канцлагер МДБ Мардоўскай АССР. Вызвалены 3.7.1956. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны прэзідыумам Мінскага абл. суда 28.9.1962. Асабовая справа С. № 17925-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.
[Паводле кнігі: т. III, кн. 2, с. 298–299]
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.