Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » СЛЕСАРАЎ Уладзімір Паўлавіч
[1927, в. Буда Аршанскай акругі, цяпер Сенненскі р-н Віцебскай вобл. — ?], вайсковец. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Служыў камандзірам радыёаддзялення в/ч 10856 у Багушэвіцкім р-не Віцебскай вобл. (цяпер Сенненскі р-н Віцебскай вобл.). Арыштаваны 1.7.1950. Абвінавачваўся ў тым, што «слухаў на службе «Голас Амерыкі». Асуджаны 17.8.1950 за «антысавецкую агітацыю і прапаганду» да 10 гадоў ППК і 3 гадоў пазбаўлення правоў з канфіскацыяй маёмасці. Этапаваны ў адзін з далёкаўсходніх канцлагераў (каля Камсамольска-на-Амуры). Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 16.4.1991 ваенным пракурорам Мінска. Асабовая справа С. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
[From the book: vol. III, book 2, pp. 296–297]
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.