Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » ПЫХЦІН М. С. 

ПЫХЦІН М. С.

[1926 — ?], студэнт Гродзенскага педагагічнага інстытута. Паводле дадзеных следства, 4 і 7 ліст. 1956 раней судзімы П. ад імя савецкіх грамадзян падрыхтаваў два антысавецкія лісты і адправіў іх поштай на адрас англійскага і амерыканскага паслоў у Маскве. У лістах падрабязна выкладаў свае погляды на міжнародную палітыку СССР, падзеі ў Егіпце, Венгрыі і г. д. Асуджаны паводле артыкула «антысавецкая агітацыя і прапаганда» 28.1.1957. Тэрмін зняволення скарочаны 25.4.1960. Далейшы лёс невядомы.

Кр.: ДА РФ. Ф. 8131, воп. 31, спр. 79262.

Літ.: 580, с. 268.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"