Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » ПЫХЦІН М. С.
[1926 — ?], студэнт Гродзенскага педагагічнага інстытута. Паводле дадзеных следства, 4 і 7 ліст. 1956 раней судзімы П. ад імя савецкіх грамадзян падрыхтаваў два антысавецкія лісты і адправіў іх поштай на адрас англійскага і амерыканскага паслоў у Маскве. У лістах падрабязна выкладаў свае погляды на міжнародную палітыку СССР, падзеі ў Егіпце, Венгрыі і г. д. Асуджаны паводле артыкула «антысавецкая агітацыя і прапаганда» 28.1.1957. Тэрмін зняволення скарочаны 25.4.1960. Далейшы лёс невядомы.
Кр.: ДА РФ. Ф. 8131, воп. 31, спр. 79262.
Літ.: 580, с. 268.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.