Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » САСОНКА Франц Іпалітавіч
[1923, в. Загорцы Ашмянскага пав. Віленскага ваяв., цяпер Валожынскі р-н Мінскай вобл. — ?], музыкант. З сялянскай сям’і. Меў незакончаную сярэднюю спецыяльную адукацыю. Арыштаваны 17.9.1940 у в. Загарук (?). 1.2.1941 асуджаны асобай нарадай пры НКВД як «член антысавецкай арганізацыі» да 8 гадоў ППК. Этапаваны ў Варкуцінскі канцлагер НКВД Комі АССР. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай БССР 21.7.1989. Асабовая справа С. № 26498-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр. геагр.: Волости и важнейшие селения; Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
[From the book: vol. III, book 2, p. 279]
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.