Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » САСОНКА Франц Іпалітавіч 

САСОНКА Франц Іпалітавіч

[1923, в. Загорцы Ашмянскага пав. Віленскага ваяв., цяпер Валожынскі р-н Мінскай вобл. — ?], музыкант. З сялянскай сям’і. Меў незакончаную сярэднюю спецыяльную адукацыю. Арыштаваны 17.9.1940 у в. Загарук (?). 1.2.1941 асуджаны асобай нарадай пры НКВД як «член антысавецкай арганізацыі» да 8 гадоў ППК. Этапаваны ў Варкуцінскі канцлагер НКВД Комі АССР. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай БССР 21.7.1989. Асабовая справа С. № 26498-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр. геагр.: Волости и важнейшие селения; Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".