Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » ХРАПАВІЦКАЯ Вольга Кліментаўна
[1922, Лагойск Мінскай вобл. — ?], службовец. З сялянскай сям’і. Атрымала сярэднюю адукацыю. У час 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыі. Падчас арышту бухгалтар Лагойскага райспажыўсаюза. Арыштавана 24.3.1949. Асуджана 30.6.1949 як былы «член нацыяналістычных арганізацый СБМ і БНС» да 25 гадоў ППК і 5 гадоў пазбаўлення правоў. Этапавана ў Азёрны канцлагер МДБ Іркуцкай вобл. 4.8.1949 ваенным трыбуналам войск МДБ БВА тэрмін пакарання зніжаны да 10 гадоў. 31.3.1954 ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР тэрмін пакарання зніжаны да 5 гадоў. Вызвалена 13.6.1954. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана Вярхоўным судом Беларусі 8.4.1992. Асабовая справа Х. № 34821-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.