Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » ХРАПАВІЦКАЯ Вольга Кліментаўна 

ХРАПАВІЦКАЯ Вольга Кліментаўна

[1922, Лагойск Мінскай вобл. — ?], службовец. З сялянскай сям’і. Атрымала сярэднюю адукацыю. У час 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыі. Падчас арышту бухгалтар Лагойскага райспажыўсаюза. Арыштавана 24.3.1949. Асуджана 30.6.1949 як былы «член нацыяналістычных арганізацый СБМ і БНС» да 25 гадоў ППК і 5 гадоў пазбаўлення правоў. Этапавана ў Азёрны канцлагер МДБ Іркуцкай вобл. 4.8.1949 ваенным трыбуналам войск МДБ БВА тэрмін пакарання зніжаны да 10 гадоў. 31.3.1954 ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР тэрмін пакарання зніжаны да 5 гадоў. Вызвалена 13.6.1954. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана Вярхоўным судом Беларусі 8.4.1992. Асабовая справа Х. № 34821-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".