Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » СЯРГЕЕЎ Аляксандр Рыгоравіч 

СЯРГЕЕЎ Аляксандр Рыгоравіч

[1921, Ракаў Цвярской губ., цяпер Цвярская вобл., Расія — ?], службовец, вайсковец. З сялянскай сям’і. Удзельнік 2-й сусветнай вайны. Падчас арышту дыспетчар камунальна-эксплуатацыйнай службы Мінскага гарнізона. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 11.5.1957 у Мінску па адрасе: вул. Стаханаўская, д. 21, кв. 27. Асуджаны 18.7.1957 за «антысавецкую агітацыю і прапаганду» да 3 гадоў пазбаўлення волі. Этапаваны ў Дубраўны канцлагер МУС Мардоўскай АССР. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда РБ 11.8.1995. Асабовая справа С. № 36713-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"