Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » РАЙЗМАН Тадэвуш Альгердавіч 

РАЙЗМАН Тадэвуш Альгердавіч

[1921, мяст. Рамбертава Варшаўскага ваяв. — ?], музыкант. З польскай рабочай сям’і. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Арыштаваны 2.5.1940. Асуджаны 21.8.1940 асобай нарадай НКВД за «нелегальны пераход дзяржаўнай мяжы» да 3 гадоў ППК. Этапаваны ў адзін з канцлагераў НКВД Комі АССР. Вызвалены 18.9.1941, верагодна, як польскі грамадзянін. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 26.11.1992 пракуратурай Гродзенскай вобл. Асабовая справа Р. № П-16389 з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"