Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » РАЙЗМАН Тадэвуш Альгердавіч
[1921, мяст. Рамбертава Варшаўскага ваяв. — ?], музыкант. З польскай рабочай сям’і. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Арыштаваны 2.5.1940. Асуджаны 21.8.1940 асобай нарадай НКВД за «нелегальны пераход дзяржаўнай мяжы» да 3 гадоў ППК. Этапаваны ў адзін з канцлагераў НКВД Комі АССР. Вызвалены 18.9.1941, верагодна, як польскі грамадзянін. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 26.11.1992 пракуратурай Гродзенскай вобл. Асабовая справа Р. № П-16389 з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.