Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » САДОЎСКАЯ Любоў Яфімаўна 

САДОЎСКАЯ Любоў Яфімаўна

[1921, в. Ясны Лес Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер Бабруйскі р-н Магілёўскай вобл. — ?], актрыса. З сям’і рабочага. Атрымала сярэднюю адукацыю. Працавала ў Бабруйскім абл. тэатры. Выйшла замуж. У час 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыі. Арыштавана за «здраду радзіме» 29.11.1944 у Бабруйску. 4.10.1945 пастановай 2-га аддзела следчай часткі НКВД БССР вызвалена з улікам тэрміну папярэдняга зняволення і рэабілітавана. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа С. № 4682-сн захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.

Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"